viasna on patreon

Алеся Кіркевіча перавялі з ізалятара КДБ у турму на Валадарцы

2011 2011-05-12T12:17:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kirkevichsud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Кіркевіч на лаве падсудных

Алесь Кіркевіч на лаве падсудных

Стала вядома, што гарадзенца Алеся Кіркевіча, асуджанага па крымінальнай справе аб так званых “масавых беспарадках” у Мінску 19 снежня да чатырох гадоў зняволення, перавялі з сталічнага ізалятара КДБ у турму на вуліцы Валадарскага. 10 траўня ён меў спатканне з жонкай Надзеяй Крапівінай, але калі яна прыехала наступным днём у ізалятар КДБ, высветлілася, што яе мужа там ужо няма. Цягам дня Надзея дамагалася інфармацыі і ўрэшце ёй паведамілі, што Кіркевіча перавялі ў турму на Валадарцы для адбывання тэрміна пакарання. Маці Алеся Кіркевіча спадарыня Ларыса спадзяецца, што на новым месцы яе сын будзе атрымліваць больш інфармацыі. Раней, калі ён сядзеў у следчым ізалятары, яму не даходзілі некаторыя адрасаваныя газеты. Ён атрымліваў толькі “Вечерний Гродно”, выпісаны маці, а таксама “Звязду” і “Белгазету”, якія выпісаў сам.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства