viasna on patreon

Змітра Бандарэнку перавялі на "Валадарку"

2011 2011-05-12T13:55:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Палітвязня Змітра Бандарэнку 10 траўня перавялі з СІЗА КДБ у турму на вуліцы Валадарскага.  Пра гэта сайту Хартыя97 паведаміла жонка палітыка Вольга Бандарэнка. 12 траўня яна змагла сустрэцца з мужам у турме.
Па словах Вольгі, умовы ўтрымання на Валадарцы "ў чымсьці лепшыя, у чымсьці горшыя". Так, Змітру Бандарэнку дагэтуль не аказваюць неабходную медыцынскую дапамогу. Яго бальнічная карта засталася ў КДБ, і палітвязень фармальна для адміністрацыі Валадаркі з'яўляецца здаровым.
Жонка кажа, што ў выпадку, калі касацыйная скарга не будзе здаволеная, Бандарэнку накіруюць у папраўчую калонію №15 у Магілёве.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства