viasna on patreon

Яшчэ адно «дробнае хуліганства»

2011 2011-05-12T15:54:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/polack-akcija-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адзін з затрыманых учора ў Наваполацку актывістаў, Віктар Калеснік, аштрафаваны сёння на 70 тысяч беларускіх рублёў за «нецэнзурную лаянку».

Па словах Віктара, яго таварышаў Яўгена Парчынскага і Іллю Багданава пасля трохгадзіннага затрымання і напісання тлумачальных наконт іх месцазнаходжання  апошнія некалькі гадзін адпусцілі з абяцаннямі хутка выпусціць і яго. Аднак самога Віктара правялі ў ізалятар часовага ўтрымання, дзе актывіст правёў ноч. На яго быў складзены пратакол за нецэнзурную лаянку ў грамадскім месцы.

Раніцай на суд не з’явіліся сведкі-міліцыянты. Актывісту прапанавалі выбар: альбо ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання да таго часу, пакуль усе супрацоўнікі міліцыі не змогуць прыбыць у суд, альбо ён можа адразу заплаціць мінімальны штраф за дробнае хуліганства. Віктар Калеснік абраў штраф.

«Праваабарончая хроніка»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства