viasna on patreon

Гарадзенская праваабаронца змагаецца за свае правы

2011 2011-05-12T15:33:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/rudkouskaja-sviatlana.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сябра БХК Святлана Рудкоўская

Сябра БХК Святлана Рудкоўская

Прадстаўніца БХК Святлана Рудкоўская працягвае змагацца за свае правы. Нагадаем, што пасля кампаніі па выбарах прэзідэнта, калі праваабаронца актыўна займалася назіраннем, яе цягам 5 месяцаў мясцовыя ўлады імкнуцца пазбавіць працы на пасадзе старшыні жыллёвага кааператыву. Службовыя асобы вінавацяць Рудкоўскую ў тым, што яна нібыта не выдала кнігу скаргу і прапановаў па патрабаванні аднаго з жыхароў. На яе быў складзены адміністрацыйны пратакол паводле артыкулу 9.24 КААП Рэспублікі Беларусь. Па ім Рудкоўскай пагражае штраф ад 4 да 10 базавых велічынь. Прайшло ўжо больш месяца як распачалася гэтая справа, якая, на думку праваабаронцаў, мае падтэкст пераследу.

12 траўня Святлана Рудкоўская з пісьмовай скаргай прыйшла на асабісты прыём да намесніка начальніка Гродзенскага абласнога УУС Уладзіміра Сацюка. У скарзе яна звяртае ўвагу на няпраўныя дзеянні работнікаў міліцыі і службовых асобаў. Скарга Рудкоўскай была прынятая, цяпер яе будзе разглядаць адпаведны аддзел абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства