viasna on patreon

У Брэсце раздавалі кнігі Някляева і раздрукоўкі судовага працэса

2011 2011-05-12T15:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/slonim-agit-niekl-3-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і “Маладой Беларусі”.

Удзельнікі акцыі на вуліцах горада раздавалі кнігі з вершамі Уладзіміра Някляева і расказвалі людзям пра палітычныя судовыя працэсы. Было раздадзена  больш 50 кніг з вершамі паэта, да якіх прыкладаліся раздрукоўкі з суда над ім.

На раздрукоўцы быў пазначаны хатні адрас Някляева, на які берасцейцы змогуць напісаць яму лісты салідарнасці ці задаць свае пытанні.

Адносіны людзей да прапановы былі самымі рознымі. Па словах удзельнікаў акцыі, было заўважна, што ў грамадстве прысутнічае элемент страху. “Шмат людзей ведала пра суды, “- гаворыць намеснік старшыні БСДП (Грамада) Ігар Маслоўскі, - але не ведала, што менавіта суды ідуць  у гэты дзень. Яны абяцалі падтрымаць вязняў. Тыя, што не ведалі пра суды, спачатку працягвалі рукі за кнігамі, а калі чулі пра суд, хуценька адыходзілі. Людзі сталага веку вераць дзяржаўным мас-медыя і настроены агрэсіўна да палітвязняў”.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства