viasna on patreon

Суды за Плошчу: Статкевіч, Класкоўскі, Ус, Пазняк, Квяткевіч, Грыбкоў, Буланаў (дзень трэці)

2011 2011-05-13T16:10:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/statkklasksud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 

Пасля перапынку былі зачытаныя паказанні адсутных на паседжанні пацярпелых, у тым ліку намесніка камандзіра палка міліцэйскага спецназу Кашталанава. Ён паказаў следству, што асабіста кіраваў дзеяннямі АМАПу і што атрымаў падчас разгону ўдар у адказ ад невядомага.  

Як перадае з залы суда карэспандэнт Радыё Свабода, суддзя чытае матэрыялы справы так, што яе амаль нячутна прысутным у зале. Пісьмовымі дакументальнымі крыніцамі траўмы міліцыянтаў, нібыта атрыманыя імі на Плошчы, у многіх выпадках не пацьвярджаюцца - гэта толькі іхнія словы. Дыягназы не пацьверджаныя, траўмы не зафіксаваныя.    

***

Абвешчаны перапынак да 14 гадзін.

***

Адзін з пацярпелых, задзейнічаных у працэсе -- той самы Сяргей Лушчык, які раней на судах па Плошчы сведчыў, што атрымаў удар у ягадзіцу. Цяпер ён сцвярджае, што яго ўдарылі "ледасекам". Адказваючы на пытанне Дзмітрыя Буланава, які папрасіў апісаць канкрэтна дадзены прадмет, Лушчык урэшце "перакваліфікаваў" яго ў "скрабок для колкі лёду на ходніку". Лушчык кажа пра агрэсію натоўпу і пра магчымасць вольнага сыходу з Плошчы для кожнага жадаючага падчас разгону.   

***

Сёння ў суд з'явіліся толькі 8 пацярпелых, большасць з іх адпачывае альбо лечыцца. Першы пацярпелы -- спецназавец Дзмітрый Булавацкі -- кажа, што бачыў з падсудных толькі Класкоўскага, але ён нікога не біў. Сам Булавацкі, з ягоных словаў, атрымаў ад некага удар рукой у галаву, з якой сцягнулі каску. 

10.44 Пачаўся допыт пацярпелага камандзіра адзьдзяленьня амапаўцаў Скарахода. У 16 гадзінаў ён прыбыў на Кастрычніцкую плошчу, быў у рэзэрве, сядзеў у транспарце. Адтуль пераехалі на вуліцу Бэрсана. Паступіў загад экіпаравацца і рушыць да Дому ураду. Калі гэта было, не памятае. Спачатку проста стаялі. Потым мітынгоўцы паспрабавалі прарваць наш ланцуг: наносілі удары нагамі і рукамі. Падчас адной спробы прарвалі ланцуг, я паваліўся, невядомыя сарвалі зь мяне каску. супрацоўнікі палку адцясьнілі натоўп і я змог падняцца і ўстаць у шэрагі. Мы адышлі на вуліцу Савецкую, адтуль па загаду пайшлі расьсякаць натоўп. Калі мітынгоўцаў мы расьсеялі, я даклаў камузводу пра пашкоджаньні. Потым 4 дні я быў у шпіталі.

Пракурор: Ці бачылі вы, як білі шкло на ўваходзе?

Скараход: Так, павярнуўся на 2 сэкунды і бачыў, як білі палкамі па вокнах. Нікога з абвінавачаных там не бачыў. Там былі мужчыны 25-30 гадоў, некаторыя у зімовых шапках, шчыльна апранутыя, было ўражаньне, што рыхтаваліся.

(Паводле Радыё Свабода)

***

Суд адхіліў хадайніцтва адваката Дзмітрыя Уса сп. Федарчука аб вяртанні яго падабароннаму пашпарта, які быў далучаны следствам да матэрыялаў справы. Без гэтага дакумента ён не  можа атрымаць дапамогу на свайго малалетняга сына. Узамен пашпарта суддзя пастанавіла выдаць Дз.Усу даведку, па якой ён зможа отрымаць грошы. 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства