Толькі 5% чытачоў “Intex-press” лічаць, што ў Беларусі дастаткова свабоды слова
https://spring96.org./be/news/43296
2011
2011-05-13T17:45:43+0300
2011-05-13T17:45:43+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/intex-press-shylda.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Баранавіцкая недзяржаўная газета “Intex-press” праводзіць чарговае апытанне на ўласным сайце www.intex-press.by сваіх чытачоў. На 13 траўня ў апытанні прыняли ўдзел 668 чалавек, якія адказалі на пытанне газеты: “Ці дастаткова ў Беларусі свабоды слова”. Толькі 5% чытачоў папулярнай гарадской газеты “Intex-press” лічаць, што ў Беларусі дастаткова свабоды слова, а 55% – прытрымліваюцца супрацьлеглай думкі. 23% наведвалькаў сайту www.intex-press.by адказалі, што свабоды слова няма нідзе, 4% – не вызначыліся ў сваім рашэнні, а 10% апытаных адказалі, што па горла наеліся гэтай свабодай слова.
Атытанне працягваецца.
“Праваабарончая хроніка”