viasna on patreon

Жыхары Віцебшчыны не задаволеныя працай міліцыі

2011 2011-05-13T17:50:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/miliciaby.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Больш за месяц на мясцовым незалежным сайце “Народныя Навіны Віцебска” праводзіцца апытанне, як ацэньваюць наведнікі сайту працу віцебскай міліцыі. З прапанаваных пяці варыянтаў адказу 53% прагаласаваўшых абралі “дрэнна” і “вельмі дрэнна”.

 

Галасаванне працягваецца: выказаць сваё меркаванне і пазнаёміцца з меркаваннямі іншых можна на галоўнай старонцы сайту  http://news.vitebsk.cc

 

Паводле дадзеных на 13 траўня, толькі 10% адсоткаў удзельнікаў галасавання (109 галасоў) лічаць, што віцебская міліцыя працуе “выдатна”; 13%  наведнікаў (131 голас) згодныя з адзнакай “добра”; 24% прагаласаваўшых (249 галасоў) назвалі дзейнасць супрацоўнікаў міліцыі  здавальняючай – калі разглядаць вынікі паводле 5-бальнай сістэмы, то гэта “тройка”, і не больш.

 

Адпаведна 25% і 28% удзельнікаў галасавання перакананыя, што віцебская міліцыя працуе “дрэнна” і “вельмі дрэнна”.

 

Цікава, што вынікі галасавання на незалежным сайце не вельмі адрозніваюцца ад вынікаў галасавання на афіцыйным сайце МУС Віцебскага аблвыканкаму.  Праўда, там галоўнае пытанне сфармулявана крыху інакш:  “Што вы будзеце рабіць, калі на вашых вачах або ў дачыненні да вас будзе здзейснена правапарушэнне?”

 

Толькі 45,9% прагаласаваўшых перакананыя, што трэба адразу звяртацца ў міліцыю. 33,2% адказалі, што спадзяюцца толькі на ўласныя сілы, калі давядзеца бараніць сябе або кагось іншага; 11,3 % яшчэ  вагаюцца -- не ведаюць, як  лепш зрабіць; і 9,7%  шчыра прызналіся, што ў выпадку праблем будуць звяртацца да блізкіх, сваякоў ці знаёмых, а не да ахоўнікаў правапарадку і законнасці.

 

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства