viasna on patreon

Абласная пракуратура адмяніла папярэджанне рэдактару газеты “Вольны горад”

2011 2011-05-13T18:01:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/niarounysiarhej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рэдактар незалежнай крычаўскай газеты “Вольны горад” Сяргей Няроўны

Рэдактар незалежнай крычаўскай газеты “Вольны горад” Сяргей Няроўны

Магілёўская абласная пракуратура адмяніла папярэджанне, якое было вынесена Крычаўскай раённай пракуратурай рэдактару незалежнай газеты “Вольны горад” Сяргею Няроўнаму.

Учора, 12 траўня, Сяргей Няроўны атрымаў адказ на сваю скаргу з абласной пракуратуры. У лісце гаворыцца, што пасля праведзенай праверкі факты, паводле якіх газеце было вынесена папярэджанне, не пацвердзіліся, таму папярэджанне раённай пракуратуры незаконнае.

Сяргей Няроўны адзначае, што падставаў для вынясення папярэджання раённай пракуратурай не было.

“Я лічу, што рашэнне аб вынясенні нашай газеце папярэджання было спантанным, - гаворыць рэдактар “Вольнага горада”, - Яно было прынята мясцовымі спецслужбамі і пракуратурай па ўказцы зверху. Калі ж прайшоў нейкі час, то абласная пракуратура ўзважыла факты, якія былі выкладзены ў маёй скарзе і паставілася да іх цвяроза. Таму і адмяніла рашэнне Крычаўскай раённай пракуратуры”.

Сяргей лічыць, што незаконна прынятае рашэнне мясцовай пракуратурай можа мець для іх наступствы.

“Зараз сітуацыя мяняецца з кожным днём. Інфармацыяй валодаюць у першаю чаргу прадстаўнікі дзяржаўных органаў. Лічу, што ў грамадстве хутка наступяць змены”, - гаворыць Сяргей Няроўны.

Нагадем, што нагодай для вынясення папярэджання Крычаўскай раённай пракуратурай стаў артыкул “Чорныя дні”, які быў прысвечаны тэракту ў мінскім метро 11 красавіка. Пракурор Уладзімір Трывайла абвінаваціў Сяргея Няроўнага ў распаўсюдзе ў газеце непраўдзівых звестак пра ход расследвання тэракту, а таксама інфармацыі, якая ўтрымлівае паклёп і зняважлівыя выказванні на адрас кіраўнікоў дзяржаўнай улады. Паводле пракурора, публікацыя была скіраваная на дыскрыдытацыю праваахоўных органаў, беларускай дзяржавы і грамадства.

З вынесенным папярэджанне рэдактар незалежнай газеты не пагадзіўся і абскардзіў яго ў Магілёўскай абласной пракуратуры.

“Праваабрончая хроніка”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства