viasna on patreon

За зрывам жодзінскага семінара стаіць намеснік старшыні Барысаўскага райвыканкама

2011 2011-05-13T18:19:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/chynouniki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Семінар па рэгіянальным развіцці, удзельнікаў якога 28 красавіка жодзінскія міліцыянты нават адвозілі для дачы пісьмовых тлумачэнняў у мясцовы ГАУС, як аказваецца, вельмі «перашкаджаў» намесніку старшыні Барысаўскага райвыканкама Валянціне Шутко.
Вось што распавёў адзін з удзельнікаў семінара барысаўскі дэмактывіст Сяргей Салаш: «Зусім нявінная сустрэча па рэгіянальнаму развіццю з удзелам барысаўскіх дэмакратычных актывістаў і ўкраінскіх экспертаў, якая павінна была адбыцца ў Барысаве два тыдні таму, была сарваная прадстаўнікамі сілавых ведамстваў. Перанесеная на дзень пазней сустрэча ў Жодзіна таксама была сарваная, хоць пазней без праблем усё ж адбылася ў Мінску.
Я валодаю зусім дакладнай інфармацыяй аб тым, што ці ледзь не каардынуючую ролю па зрыву мерапрыемства ўзяла на сябе намеснік старшыні Барысаўскага райвыканкама Валянціна Шутко. Менавіта яна раздавала незаконныя распараджэнні, менавіта яна настойвала і настойвае зараз на звальненьне з працы аднаго з нашых актывістаў, які, на яе думку, меў дачыненне да арганізацыі сустрэчы. На шчасце, чалавек пакуль працуе, таму больш падрабязнай інфармацыі зараз даць не магу. Але ў выпадку яго звальнення інфармацыя стане публічнай.
Прычына забароны семінара, мне здаецца, простая як граблі. Некаторыя барысаўскія чыноўнікі нібы Салтыкова-Шчадрынскае літаратурныя героі, якія вывучыла адно залатое правіла: не пушчаць! І дзейнічаюць паводле прынцыпу «лепш перабдзіць, чым недабдзіць. Гэта людзі ўчорашняга дня, якія нейкім чынам зачапіліся за сённяшні дзень і вымушаюць ўсю краіну жыць мінулым ».

«Праваабарончая хроніка»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства