viasna on patreon

Уладзімір Няпомняшчых затрыманы за майку з «няправільным» надпісам

2011 2011-05-13T18:43:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/niapomniashchyh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Няпомняшчых

Уладзімір Няпомняшчых

У Гомелі 13 мая супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста дэмакратычнага руху Уладзіміра Няпомняшчых. Па яго словах, затрыманне адбылося ў адным з камерцыйных банкаў — грамадзянін стаў там у чарзе, каб набыць валюту. Прычынай затрымання сталі надпісы на майцы «За Беларусь без Лукашэнка», і «Хватит, достал», а таксама значак з надпісам «Купю нестабільную валюту». «У банку я хацеў купіць нестабільную валюту, каб вярнуць банку нашу, стабільную валюту. І да мяне прычапіліся міліцыянеры, даставілі ў Цэнтральны РАУС. Праўда, яны не ведалі, якое я здзейсніў правапарушэнне, таму ўзялі з мяне тлумачэнне, што я рабіў у банку. Зараз мяне адпускаюць», - патлумачыў Няпомняшчых. Ён дадаў, што надпісы на яго адзенні нікога не абражаюць, не прыніжаюць, і не заклікаюць да гвалту.

Уладзіміра Няпомняшчых не першы раз затрымліваюць міліцыянеры менавіта за надпісы на майцы, але і мінулыя разы яго адпускалі без прыцягнення да адказнасці.

 

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства