viasna on patreon

КДБ вяртае камп'ютары, канфіскаваныя падчас вобшуку ў гомельскіх апазіцыянераў

2011 2011-05-14T10:48:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/peratrus1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гаспадыні дома, ў якім арэндуе памяшканне офіс Гомельскай абласной арганізацыі АГП, патэлефанавалі з КДБ і запрасілі 16 мая з'явіцца ва ўпраўленне, каб забраць камп'ютары. 11 камп'ютараў і ноўтбукаў былі канфісканы падчас вобшукаў 6 і 26 студзеня у офісе і на кватэрах старшыні абласной арганізацыі АГП Васіля Палякова і праваабаронцы Леаніда Судаленка. Свае дзеянні супрацоўнікі КДБ патлумачылі тым, што камп'ютары могуць быць рэчавымі доказамі па крымінальнай справе 19 снежня.

«Зараз былыя кандыдаты ў прэзідэнты знаходзяцца на лаве падсудных у судзе, і відавочна, што нашы камп'ютары не могуць быць рэчавымі доказамі ў справе аб масавых беспарадках. Прычым тэхніка і раней не магла быць ніякім рэчавым доказам. Камп'ютары забралі супрацоўнікі КДБ для перастрахоўкі, і каб паралізаваць нашу працу», - лічыць праваабаронца Леанід Судаленка. Пры вобшуку ў яго на кватэры ў студзені супрацоўнікі КДБ забралі камп'ютары, якія належылі яго дзецям. «Якая там магла быць інфармацыя, датычная да масавых беспарадкаў у Мінску?», - здзіўляецца праваабаронца.

На гомельскім офісе АГП за апошнія 10 гадоў супрацоўнікі КДБ праводзілі некалькі вобшукаў, падчас якіх канфісквалі дзесяткі камп'ютараў. Прычым некаторыя так і не вярнулі, а іншыя аддалі пашкоджанымі.

 

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства