viasna on patreon

Суды за Плошчу: Статкевіч, Ус, Класкоўскі, Пазняк, Грыбкоў, Квяткевіч, Буланаў (дзень чацвёрты)

2011 2011-05-14T12:35:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/statkklasksud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Працэс у Ленінскім судзе Мінска над двума супернікамі дзеючага кіраўніка дзяржавы на выбарах і пяццю ўдзельнікамі Плошчы працягваецца. Сягоння, нарэшце, плануецца даць рады з праглядам відэаматэрялаў, які двойчы адкладаўся па тэхнічных прычынах.

Аляксандр Класкоўскі пазнаў сябе на відэа і заяўляе пра мантаж стужкі ў КДБ. Эпізоды перастаўленыя па часе, здымкі ідуць не храналагічна і не тлумачаць паводзіны Класкоўскага. Напрыклад, ён раскайваецца, што сказаў абразу на адрас міліцыянта, але такой сталася яго рэакцыя на ўдар таго рэбрам шчыта. Пасля здымкаў ў часе разгону Плошчы ідуць кадры з допыту Класкоўскага 21 снежня без адваката пасля ягонага збіцця і жорсткага абыходжання. Нагадаем, у першы дзень ён тлумачыў, што пасля затрымання доўгі час правёў на падлозе прыкуты да батарэі. Зараз Аляксандр пратэстуе супраць выкарыстання здымкаў гэтага допыту ў якасці доказу, але суддзя Грачова вырашае спачатку іх параглядзець.

***

Суд не задаволіў хадайніцтва Арцёма Грыбкова аб медычнай экспертызе, ён хацеў давесці, што не алкаголік, як пра яго вынікае з матэрыялаў следства.  На адміністратыўным судзе за 19 снежня Грыбкоў прызнаў віну, каб атрымаць меней сутак, тлумачыць ён.

Андрэй Пазняк, адказваючы на пытанні адваката, заявіў, што не браў актыўнага ўдзелу ў акцыі. а проста назіраў.

Відэа праглядаецца такім чынам, каб прысутныя ў залі людзі, уключна з журналістамі, не маглі яго пабачыць. Не было б нічога бачна і прадстаўніку АБСЕ, каб ён не настаяў на сваім праве перасесці бліжэй. 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства