viasna on patreon

Аршанцы абараняюць кляштар базылянаў

2011 2011-05-14T14:29:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/orsha-kliashtar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Група жыхароў Оршы распачала кампанію па збору подпісаў пад зваротам да кіраўніцтва горада. Іх непакоіць разбурэнне помніку архітэктуры канца 18-га стагоддзя  - кляштара базылянаў. Гэта адзін з нямногіх гістарычных аб’ектаў, якім пашчасціла перажыць войны і шчыраванне вандалаў.  Але цяпер на ім праваліўся дах, з кожным годам яго стан імкліва пагаршаецца.

6 год таму Аршанская адміністрацыя перадала помнік, які працягваў разбурацца, Віцебскай епархіі Беларускай Праваслаўнай царквы. У цяперашні час Праваслаўная царква не можа ці не хоча ратаваць помнік нібыта з-за адсутнасці сродкаў, а гарадская пракуратура, нягледзячы на звароты грамадзян, не звяртае ўвагі на парушэнне Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны». Аўтары ліста просяць кіраўніцтва горада самым уважлівым чынам разгледзець іх зварот і прыняць усе неабходныя захады для выратавання жылога корпуса кляштара базылян як неад'емнага і каштоўнага элемента гістарычнай і культурнай спадчыны Оршы.
Збор подпісаў вядзецца даволі актыўна.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства