viasna on patreon

Сайт Knihi.net зноў узялі ў распрацоўку

2011 2011-05-14T17:16:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/batuey.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Батуеў

Павел Батуеў

12 траўня салігорскага дэмакратычнага актывіста Паўла Батуева (на фота) выклікалі на допыт у дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па справе сайту Knihi.net.
Гутаркі аб дадзенай справе пачаліся яшчэ на пачатку 2010 году. У сеціве з’явілася інфармацыя аб цікавасці да рэсурсу з боку беларускага КДБ. Прычынай ўвагі спецслужбаў назвалася кніга “Маладафронтаўцы”, якая была змешчана для распаўсюду на дадзеным сайце. Пазней эстафету ад “чэкістаў” пераняў КДК. Тады следства цікавіла асоба Аляксандра Яўдахі, праз якога нібыта адбываліся здзелкі ў інтэрнэт-краме.
Па словах Паўла Батуева, якога год таму ўжо выклікалі ў дэпартамент фінансавых расследаванняў з прычыны набыцця ім кніг праз дадзены рэсурс, сутнасць справы не змянілася:
- Запытваліся калі я апошні раз набываў кнігі праз гэты сайт і ці знаёмы асабіста з Аляксандрам Яўдахам. Уласна, усё тое аб чым вялася гутарка яшчэ год назад.
Інтэрнэт рэсурс Knihi.net вядомы найвялікшай бібліятэкай незалежнай літаратуры і медыяпрадукцыі. Па словах самога А. Яўдахі, праект ствараўся як некамерцыйная ініцыятыва па распаўсюду і папулярызацыі беларускай культуры.
На дадзены момант сайт недасяжны для наведвальнікаў.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства