ПРЫСУД АНДРЭЮ САННІКАВУ: 5 ГАДОЎ КАЛОНІІ УЗМОЦНЕНАГА РЭЖЫМУ
https://spring96.org./be/news/43314
2011
2011-05-14T20:31:00+0300
2011-05-14T20:31:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/sudsannikau27.04.2011.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алег Гнедчык асуджаны на 3,5 гады, а Ілля Васілевіч, Фёдар Мірзаянаў, Уладзімір Яроменка -- на 3 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Маці Фёдара Мірзаянава на абвяшчэнне прысуду не пусцілі.
Прысуд вынесла суддзя Партызанскага райсуда Мінска Наталля Чацвяртакова. Пракурор Антон Загароўскі патрабаваў пакаранне для Саннікава ў 7 гадоў.
Усе асуджаныя абвінавачваліся паводле артыкула "масавыя беспарадкі", максімальны тэрмін паводле якога складае 15 гадоў. Цяпер за Плошчу асуджана 27 чалавек.
На абвяшчэнне прысуду сабралася так шмат людзей, што яны не змясціліся ў вялікую, на 80 чалавек, залу.