viasna on patreon

Суд не задаволіў скаргу на адмову ў правядзенні акцыі салідарнасці

2011 2011-05-14T18:15:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/polack-salid-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывіст «Свабоднага рэгіёну» Яўген Парчынскі спрабаваў абскардзіць у судзе адмову ў правядзенні акцыі на Дзень Волі, падпісаную намеснікам старшыні наваполацкага гарвыканкаму Вячаславам Дурновым.
У акцыі было адмоўлена на падставе таго, што заяўнікі ў мэтах правядзення акцыі напісалі аб выказванні салідарнасці з палітвязнямі. Вячаслаў Дурноў прычынай адмовы назваў тое, мінская акцыя 19 снежня была "антыканстытуцыйнай" і, такім чынам, ніякіх акцый падтрымкі людзей, якія прынялі ў ёй удзел, быць не можа. Яўген Парчынскі палічыў неправамоцнымі заявы чыноўніка пра «неканстытуцыйнасць» акцыі, паколькі на момант адмовы не прайшло ніводнага суда над удзельнікамі, і не ў кампетэнцыі Наваполацкага гарвыканкама было выносіць такога роду вердыкты. Аднак судзьдзя Алена Верташонак пастанавіла, што адмова старшыні гарвыканкама мела пад сабой усе падставы.
Акрамя таго, з залы суда быў выдалены паплечнік Яўгена Парчынскага полацкі актывіст Віктар Калеснік. Спачатку суддзя не дазволіла яму быць грамадскім прадстаўніком Яўгена Парчынскага, а потым загадала выйсці, абвінаваціўшы ў непавазе да суду.
«Праваабарончая хроніка»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства