viasna on patreon

Андрэй Пачобут пачаў знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы

2011 2011-05-13T15:50:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Следства скончана, карэспандэнту польскай «Газеты выборчай» у прысутнасці абаронцы выстаўлена абвінавачанне па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса — 368 (частка І) — «абраза» і 367 (частка І) — «паклёп» у адносінах да прэзідэнта.

Па першым з іх прадугледжана пакаранне да двух гадоў зняволення, па другім — ад двух да чатырох гадоў. У следчым ізалятары Гродзенскай турмы сёння матэрыялы следства Андрэю Пачобуту перадаў следчы Арсень Нікольскі.

Адвакат Аляксандар Бірылаў мяркуе, што Андрэй Пачобут будзе знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы, хутчэй за ўсё, цягам двух-трох дзён. Пасля гэтага справа будзе перададзена ў суд, які прызначыць яе да разгляду, патлумачыў абаронца.

Андрэй Пачобут зьяўляецца карэспандэнтам польскай «Газэты выборчай». У аснове крымінальнай справы — публікацыі журналіста, большая частка якіх узята з «Газэты выборчай».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства