Белыя і чырвоныя стужкі – да гадавіны рэферэндуму па змене дзяржаўнай сімволікі
https://spring96.org./be/news/43358
2011
2011-05-16T13:22:52+0300
2011-05-16T13:22:52+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/orsha-stuzki.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У ноч з суботы на нядзелю ў цэнтры Оршы з'явіліся белыя і чырвоныя стужкі, прывязаныя да высаджаных тут кустоў. Таксама падобныя стужкі можна было ўбачыць прымацаванымі на аўтобусных прыпынках і рэкламных шчытах.
Гэткім чынам актывісты Аршанскай суполкі Моладзі БНФ адзначылі чарговую гадавіну рэферэндуму па змене сімволікі краіны.
14 мая 1995 году па ініцыятыве Аляксандра Лукашэнкі ў краіне прайшоў рэферэндум, па выніках якога замест бела-чырвона-белага сцягу і гербу "Пагоня" былі ўведзены ў якасці дзяржаўных крыху змененыя савецкія сімвалы БССР.
“Праваабарончая хроніка”