viasna on patreon

Журналіст Аляксей Салей зрабіў заяву ў сувязі з узбуджанай крымінальнай справай

2011 2011-05-16T17:21:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/salej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гарадзенскі журналіст Аляксей Салей, які зараз знаходзіцца за мяжой і якога Гарадзенскае УУС аб’явіла ў росшук у звязку з заведзенай крымінальнай справай аб вырабе і распаўсюдзе парнаграфіі (www.uvd.grodno.by), зрабіў сёння заяву наступнага зместу:

“6 студзеня  я быў выкліканы на допыт у КГБ у сувязі з падзеямі ў Мінску 19 снежня 2010 году, паколькі я быў там у гэты дзень і рабіў здымкі для часопісу “Magazyn Polski” і газеты “Glos z nad Niomna”. Следчых цікавіла, што адбывалася на плошчы, што я бачыў і з кім ездзіў. Пасля таго, як яны даведаліся, што я ездзіў з Андрэем Пачобутам – іх больш зацікавіла гэтая асоба. Мне было прапанавана даць паказанні супраць яго, паколькі я быў фактычна заўсёды побач з Пачобутам. Калі ж я адмовіўся – сказалі, што будзе горш. Праз некаторы час у мяне дома адбыўся ператрус, пад час якога канфіскавалі кампутар і шмат нумароў згаданых вышэй выданняў. Праз некаторы час міліцыя распачала крымінальную справу супраць мяне за нібыта выраб і распаўсюд парнаграфіі. Такім чынам дзяржаўныя структуры хочуць дыскрэдытаваць маё імя. Я лічу, што гэта справа цалкам сфабрыкаваная, мае выразны палітычны падтэкст і з’яўляецца пераследам за прафесійную журналісцкую дзейнасць”.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства