Суды за Плошчу: Статкевіч, Класкоўскі, Ус, Пазняк, Квяткевіч, Грыбкоў, Буланаў (дзень ШОСты)
У якасці сведкаў выступілі былыя і дзеючыя супрацоўнікі ДАІ, а таксама ўдзельнік Плошчы, прадпрымальнік Алесь Макаеў.
Перад гэтым суд таксама выслухаў паказанні іншых сведак, сярод якіх -- супрацоўнікі МУС, сябры ініцыятыўных груп кандыдатаў, кіроўцы аўтобусаў, удзельнікі Плошчы, журналіст.
Ніхто са сведкаў не можа засведчыць ні гвалту ў дачыненні да міліцыіі, ні асабістага ўдзелу падсудных у біцці шыбаў у Доме ўрада, ні заклікаў да захопу ўлады альбо масавых беспарадкаў.
Яшчэ адзін сведка - Анатоль Лябедзька. Статкевіч задае яму пытанні пра парушэнні заканадаўства ўладамі ў час выбарчай кампаніі, у тым ліку пра склад выбарчых камісій. Суддзя Людміла Грачова асаджвае іх: "Не ператварайце суд у мітынг!".
***
Дапытаныя два супрацоўнікі ДАІ і журналіст Інтэрфакса. Ніхто з іх не чуў і не бачыў з боку мітінгоўцаў заклікаў да гвалту альбо гвалтоўных дзеянняў. Сьведкі згадваюць пра перамовы, дзеля якіх калона дэманстрантаў пайшла да Дома ўраду.
***
Да 12 гадзінаў дня на працэсе выступілі некалькі сведкаў-супрацоўнікаў міліцыі. Большая частка іх служыць у спецназе, адзін ахоўвае метро.
Паказанні супрацоўнікаў міліцыі не даказваюць віну канкрэтных падсудных у супрацьпраўных дзеяннях. Да таго ж, яны часам моцна адрозніваюцца ад паказанняў, дадзеных ў часе следства.
Квяткевіча сведкі не пазнаюць.
Грыбкова затрымалі раней, чем адбывалася біццё шкла, і не ў раёне плошчы Незалежнасці, а каля вакзалу.
Метро ніякай шкоды нанесена не было.
Далей выклікаюць сведак, якія падчас выбараў працавалі ў ініцыятыўных групах кандыдатаў.
***
Усе падсудныя абвінавачваюцца паводле арт. 193 Крымінальнага кодэксу РБ -- "масавыя беспарадкі", прычым Статкевіч, Ус і Класкоўскі -- па абедзьвюх частках (арганізацыя беспарадкаў і актыўны ўдзел у іх). А.Класкоўскаму таксама закідаюць прысваенне чужога звання арт. 382 КК) і абразе службовай асобы (арт. 369 КК).
Справа разглядаецца падстаршынствам судзі Людмілы Грачовай з удзелам двух засядацеляў, сямі адвакатаў і пракурора Чумукаўца.