viasna on patreon

За зламаную руку ніхто не панясе пакарання

2011 2011-05-17T20:38:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/lagvinovich-jan.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Маладэчанскі актывіст Ян Лагвіновіч

Маладэчанскі актывіст Ян Лагвіновіч

Ян Лагвіновіч, які быў жорстка збіты на Плошчы супрацоўнікамі міліцыі, накіроўваў скаргу ў пракуратуру аб узбуджэнні крымінальнай справы па факце збіцця яшчэ ў студзені. Толькі ў траўні, пасля чарговага звароту ў праваахоўныя органы, ён даведаўся аб тым, што крымінальная справа так і не была ўзбуджана.

19 снежня на Плошчы ахоўнікі правапарадку зламалі руку і рассеклі галаву маладэчанскаму актывісту Яну Лагвіновічу, які не аказваў ім ніякага супраціву. Лячэнне і рэабілітацыя пасля траўм доўжылася амаль чатыры месяцы. Яшчэ ў студзені Ян накіраваў заяву ў пракуратуру Маскоўскага раёна г. Мінску з патрабаваннем правесці ўсебаковае расследаванне і ўзбудзіць крымінальную справу па факце катавання і жорсткага абыходжання.

Па словах Яна, на працягу некалькі месяцаў складалася ўражанне, што яго справай займаюцца: яго выклікалі для дачы паказанняў, з паліклінікі запатрабавалі яго медычную картку, якая так і не з’явілася да канца лячэння. Пры гэтым пракуратура так і не паведаміла, якія следчыя дзеянні праводзіліся і ці была ўвогуле ўзбуджана крымінальная справа. Не дачакаўшыся адказу, Ян напісаў скаргу ў пракуратуру Мінска.

Днямі з гэтай установы прыйшоў ліст, з якога Ян даведаўся, што ва ўзбуджэнні крымінальнай справы яму было адмоўлена.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства