viasna on patreon

У Стакгольме заўтра адбудзецца мітынг за вызваленне беларускіх палітвязняў

2011 2011-05-18T12:22:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/marcinugla2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

19 траўня Шведская ініцыятыва за дэмакратыю і правы чалавека Östgruppen арганізуе ў цэнтральным Стакгольме мітынг за вызваленне палітвязняў у Беларусі, паведаміў кіраўнік арганізцыі Марцін Угла (на фота).

 

Мітынг Östgruppen будзе праводзіць разам з іншымі праваабарончымі і палітычнымі аб’яднаннямі. Галоўная мэта акцыі: патрабаванне аб вызваленні ўсіх палітвязняў у Беларусі. Па словах Марціна Углы, зараз сітуацыя выглядае крытычнай у гэтай галіне, але міжнародная супольнасць не губляе надзея на хуткія пазітыўныя змены ў Беларусі.

 

Шведская ініцыятыва за дэмакратыю і правы чалавека Östgruppen даўно падтрымлівае праваабарончы рух у Беларусі і ўплывае на палітыку Швецыі і Еўразвяза датычна Беларусі, а таксама ўздымае інтарэс да нашай краіны і распаўсюджвае інфармацыю аб тым, што ў адбываецца з правамі чалавека ў нашай краіне.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства