viasna on patreon

Суд пакінуў Дзмітрыя Салаўёва на прафілактычным уліку ў КДБ

2011 2011-05-18T16:51:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/buhel-i-salauiou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Барыс Бухель і дэмактывіст Зміцер Салаўёў

Праваабаронца Барыс Бухель і дэмактывіст Зміцер Салаўёў

Сёння, 18 траўня, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі БНФ “Адраджэньне” Дзмітрый Салаўёў (на фота справа) у Магілёўскім абласным судзе спрабаваў дамагчыся адмены рашэння Ленінскага раённага суда Магілёва з нагоды дзеянняў Магілёўскай абласной управы КДБ. Таксама Зміцер патрабаваў накіраваць справу на разгляд у той жа самы суд, толькі ў іншым складзе. Старшынствавала на судзе суддзя Святлана Стальмахова. Суд пакінуў у сіле рашэнне Ленінскага раённага суда Магілёва і не палічыў прадстаўленыя аргументы істотнымі.

 

Нагадаем, 11 студзеня 2011 года супрацоўнікамі УКДБ па Магілёўскай вобласці на падставе закона “Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў” Дзмітрыю Салаўёву была ўручана позва ў КДБ. 12 студзеня ён сустрэўся з супрацоўнікам КДБ Махуновым, які азнаёміў актывіста з афіцыйным папярэджаннем, якое яму абвесціў начальнік УКДБ па Магілёўскай вобласці Сергяенка.

 

Папярэджанне Зміцеру было вынесена на падставе неаднаразовых спробаў арганізацыі і правядзення ў рэгіёне несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў, якія б маглі прывесці да грубых парушэнняў грамадскага парадку, а таксама за ўдзел у “Плошчы”. З гэтага паведамлення актывіст даведаўся, што знаходзіцца на прафілактычным уліку ў КДБ. 

 

Праваабронца Барыс Бухель (на фота злева) адзначае, што справа абласным судом не скончыцца: “Мы будзем дамагацца таго, каб Зміцера Салаўёва знялі з прафілактычнага ўліка ў КДБ, бо яго туды паставілі па надуманных прычынах. У бліжэйшы час мы будзем падаваць наглядную скаргу на імя старшыні абласнога суда”.

 

“Праваабрончая хроніка”



Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства