viasna on patreon

Трэцяе затрыманне за футболку з крамольным надпісам

2011 2011-05-19T12:50:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zatr-ni1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вечарам 18 мая на чыгуначным вакзале Гомеля міліцыя зладзіла чарговае затрыманне актывіста АГП і Руху «За свабоду» Уладзіміра Няпомняшчых. «Я хацеў набыць квіток у касе, і тут мяне затрымалі супрацоўнікі транспартнай міліцыі. Яны наўпрост патлумачылі, што ім не падабаюцца надпісы на маёй футболцы: «За Беларусь без Лукашэнкі» і «Хопіць, дастаў!» Я заўважыў, што гэта іх праблемы, тым не менш, мяне правялі ў дзяжурны пункт міліцыі», - патлумачыў актывіст.

У дзяжурцы падпалкоўнік патрабаваў, каб Уладзімір Няпомняшчых зняў футболку. «Я адказаў, што здыму гэту футболку толькі тады, калі ва ўладзе не будзе злачынцаў. Калі я пачаў тэлефанаваць журналістам, падпалкоўнік пачаў крычаць, што, маўляў, я выдумляю, і ён не загадваў мне здымаць футболку. У выніку яны праверылі мае дакументы і адпусцілі», - зазначыў гамяльчанін. Дарэчы, ён сам раней працаваў у транспартнай міліцыі, і былыя калегі нагадалі яму аб гэтым словамі: «Ты ж такі ж, як і мы». «Я на гэта адказаў, што вы памыляецеся — я халуём ніколі не быў», - дадаў Уладзімір Няпомняшчых.

Яго ужо трэці раз затрымліваюць гомельскія міліцыянеры за футболку з «крамольнымі» надпісамі. Актывіст збіраецца абскардзіць дзеянні міліцыянераў у вышэйстаячых інстанцыях.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства