Справа Андрэя Пачобута перададзена ў суд
https://spring96.org./be/news/43453
2011
2011-05-18T17:55:00+0300
2011-05-18T17:55:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/pachobut.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Стала вядома, што справа журналіста Андрэя Пачобута, якога вінавацяць у парушэнні адразу двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь – 368 – частка 1 (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) і 367 – частка 1 (паклёп на прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) перададзена ў суд. Такім чынам, хадайніцтвы Пачобута і ягонага адваката Аляксандра Бірылава пра спыненне крымінальнай справы ў сувязі з адсутнасцю складу злачынства -- адхілены. У бліжэйшы час высветліцца, у судзе якога раёну гораду – Кастрычніцкага ці Ленінскага будзе праходзіць працэс. Публіцысту Андрэю Пачобуту за ягоныя артыкулы ў інтэрнэце і польскай “Gazece Wzborczej” пагражае максімальна 4 гады турэмнага зняволення.
“Праваабарончая хроніка”