viasna on patreon

Баранавіцкія прадпрымальнікі збіраюць сход

2011 2011-05-19T13:34:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/baranavichy-pradpr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У чэрвені многія баранавіцкія прадпрымальнікі збіраюцца спыніць сваю дзейнасць. Гэта стала вядома з ліста, якое яны накіравалі дырэктару ААТ “Беларусбанк”, начальніку гарадскога аддзела ўнутраных спраў і начальніку ўпраўлення эканомікі Баранавіцкага гарвыканкама. Ліст падпісалі Мікалай Чарнавус, Анатоль Рычкоў і Аляксей Макар, дзе паведамілі, што 19 мая ў 14 гадзін на тэрыторыі Баранавіцкага цэнтральнага кірмаша адбудзецца сход прадпрымальнікаў, якія жадаюць абмеркаваць цяперашняе фінансавае становішча.

Адзін з ініцыятараў сходу Мікалай Чарнавус адзначыў, што купіць валюту ў банках горада немагчыма, кошты павялічваюцца некалькі разоў на дзень і мясцовыя індывідуальныя прадпрымальнікі нясуць вялікія страты. У гэтых умовах каля 20% прадпрымальнікаў могуць спыніць сваю дзейнасць ужо ў чэрвені месяцы.

Таму прадпрымальнікі запрасілі на свой сход кіраўнікоў дзяржаўных структур, каб яны растлумачылі фінансавую сітуацыю, якая склалася ў горадзе.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства