viasna on patreon

Глыбоцкая фінансавая міліцыя цікавіцца сайтам knihi.net

2011 2011-05-19T13:54:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/knigi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Не тое, каб супрацоўнікі вырашылі замаўляць сабе кнігі па беларускай гісторыі ці літаратуры – а менавіта такія заяўкі каардынаваліся на сайце, які ўжо з год як не працуе. У райаддзел глыбоцкай фінансавай міліцыі цяпер выклікаюць на допыты ўсіх, хто дасылаў на яго замовы.

Адным з тых, каго выклікалі ў фінансавую міліцыю, быў глыбоцкі журналіст, адзін з аўтараў незадежнага сайта www.westki.info Кастусь Шыталь:

“Супрацоўнік аддзела пытаўся, ці ведомае мне  прозвішча Яўдаха,  ці я атрымліваў поштай пасылкі з кнігамі, і ці замаўляў кнігі праз сайт knihi.net. Я адказаў, што за апошнія гады  атрымаў і адправіў дастаткова шмат пасылак і пераводаў, таму не памятаю, ці атрымліваў што-небудзь менавіта ад спадара Яўдахі”.

Журналіст распавёў, што падчас размовы ўбачыў на стале ў супрацоўніка спіс з пятнаццаці чалавек. У спісе былі і яго знаёмыя -- студэнты з Паставаў. Таксама ў спісе былі  людзі з Глыбокага і Браслава.

На допытах у глыбоцкім аддзел дэпартамента фінансавых расследванняў пабывалі ўжо некалькі чалавек, у тым ліку знаёмыя спадару Шыталю  настаўнік з Глыбокага і святар з Браслаўшчыны.

Ужо больш як год у розных рэгіёнах Беларусі перыядычна праводзяцца допыты пра “кніжны” сайт, які папулярызаваў беларускую літаратуру, даючы кожнаму ахвотнаму магчымасць атрымаць патрэбную ці ўпадабаную кнігу. Арганізатараў гэтай ініцыятывы і стваральнікаў сайту спрабуюць абвінаваціць у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, і ў межах гэтай справы час ад часу праводзяцца нейкія праверкі. Сама справа, як кажуць “падвісла” – яе не зачыняюць, хаця пэўных доказаў парушэння закону няма.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства