viasna on patreon

Светлагорскія прадпрымальнікі збіраюцца спыняць працу

2011 2011-05-20T10:53:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kashaliokpusty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На 21 траўня запланаваны масавы сход мясцовых прадпрымальнікаў на цэнтральным рынку Светлагорска. Бізнесоўцы будуць раіцца: як жыць і працаваць далей, што рабіць, каб да іх просьбаў прыслухалася ўлада.

Папярэдні сход ужо адбыўся ў Светлагорску 18 траўня на рэчавым рынку «Першамайскі». Па словах удзельнікаў, сустрэчу здымаў на відэа супрацоўнік праваахоўных органаў. Прадпрымальнікі патрабавалі зніжэння кошту арэнды гандлёвай плошчы, казалі, што яны зноў пастаўлены ў такія ўмовы, калі становіцца немагчыма працаваць.

«Падвышэнне кошту арэнды цягне за сабой рост цэнаў, і тавары аказваюцца ўжо не па кішэні спажыўцам. Як вынік – пакупнікі не могуць дазволіць сабе набыць неабходнае, а мы церпім страты, - гаворыць адзін з лідэраў прадпрымальніцкага руху ў райцэнтры Анатоль Змітровіч. - Безумоўна, уздымалася пытанне і аб адсутнасці валюты ў банках. Чаму людзі яе здаюць, але не могуць набыць? Чаму «чорны рынак» настолькі перабіў афіцыйны курс валюты? Адказаў на ўсе гэтыя пытанні мы патрабавалі ад нашых уладаў».

Аднак замест кіраўніцтва Светлагорскага райвыканкама на сход прыйшлі дзве шараговыя супрацоўніцы. Ім былі перададзены пытанні. Прадпрымальнікі чакаюць, што сёння ўлады паклічуць іх, каб пачаць перамовы, іначай на сходзе 21 траўня даведзеныя да адчаю бізнесоўцы могуць выставіць ужо ультыматыўныя патрабаванні. Яны будуць вымушаны пайсці у адпачынкі, адпаведна, раённы бюджэт панясе вялікія страты.

 

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства