viasna on patreon

Пасля скаргі журналіста супрацоўнікаў ізалятара часовага ўтрымання дэпрэміравалі

2011 2011-05-20T11:33:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/lapcevich-magiliou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
З ІЧУ выйшаў на волю журналіст БелаПАН Уладзімір Лапцэвіч

З ІЧУ выйшаў на волю журналіст БелаПАН Уладзімір Лапцэвіч

Пракуратура Ленінскага раёна Магілёва прызнала парушэнні, якія былі дапушчаны падчас утрымання ў Магілёўскім ізалятары часовага ўтрымання ў дачыненні да журналіста БелаПАН Уладзіміра Лапцэвіча.

Падчас праверкі было выяўлена, што Уладзімір Лапцэвіч утрымліваўся ў камеры з раней судзімай асобай. Гэта з’яўляецца парушэннем патрабаванняў п.1 арт.18.7 Працэсуальна-выканаўчага Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, які прадугледжвае асобнае ўтрыманне несудзімых грамадзян і асоб, якія маюць судзімасць.

За парушэнне, якое было дапушчана інспектарамі-дзяжурнымі Казаковым і Балсуном, кіраўніцтвам ізалятара ўжыты меры матэрыяльнага ўздзеяння за недобрасумленныя адносіны да выканання службовых абавязкаў.

Уладзімір Лапцэвіч адзначае, што пра парушэнне заканадаўства з боку супрацоўнікаў ізалятара даведаўся выпадкова: “Я даведаўся выпадкова, што забаронена паводле закону, каб судзімыя раней утрымліваліся з раней несудзімымі. Ніхто пра гэты момант не ведаў. Добра, што пракуратура прызнала парушэнне. Пачуцця помсты да супрацоўнікаў ізалятара ў мяне не было, аднак я хацеў, каб усё было па закону, - гаворыць журналіст, - У гэтым выпадку  добра тое, што калі гэтая інфармацыя разыдзецца па інтэрнэту, то будзе карыснай для людзей, якія перыядычна сутыкаюцца з такой праблемай”.

Нагадаем, што Уладзімір Лапцэвіч быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі падчас выканання ім прафесійных абавязкаў на Дзень Волі і асуджаны на сем сутак адміністрацыйнага арышту за дробнае хуліганства і непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі, пасля чаго быў змешчаны ў Магілёўскі ізалятар часовага ўтрымання для адбыцця пакарання.

 “Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства