viasna on patreon

Прысуд Саньнікаву абскардзяць 23 траўня

2011 2011-05-20T17:05:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Адвакаты былога кандыдата на прэзыдэнта Беларусі Андрэя Саньнікава, асуджанага на 5 гадоў пазбаўленьня волі, плянуюць 23 мая падаць касацыйную скаргу на рашэньне суду Партызанскага раёну Менску.

"Мы пададзім скаргу ў бліжэйшы панядзелак. Будзе таксама накіраваная скарга ад самога Андрэя Алегавіча", — паведаміла Інтэрфаксу адвакатка Марына Кавалеўская.

Раней суд прызнаў Саньнікава вінаватым у арганізацыі масавых беспарадкаў у Менску 19 сьнежня. Яму вынесьлі пакараньне — 5 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства