viasna on patreon

Суды штрафамі папаўняюць бюджэт?

2011 2011-05-20T17:41:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/suddzia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пенсіянерка вёскі Кавердзякі Брэсцкага раёна Лідзія Шасцюк толькі пад час атрымання пенсіі даведалася, што пакарана судом Брэсцкага раёна штрафам у памеры 140 тысяч рублёў за абразу сваёй суседкі. Жанчына звярнулася ў суд, дзе даведалася, што паседжанне адбылося яшчэ ў снежні. Але Шасцюк не атрымліва ні  позвы ў суд, ні пастановы суда.

У пастанове суда, якую ёй выдалі падчас наведвання суда, дапушчаны фактычныя  памылкі: указана няправільна месца пражывання Шасцюк і прозвішча яе суседкі, якая нібы ў вуснай форме паскардзілася ўчастковаму на абразу.

Па словах юрыста-праваабаронцы Уладзіміра Малея, да якога звярнулася пенсіянерка за дапамогай, гэта далёка не адзінкавы выпадак, калі найчасцей пенсіянеры атрымліваюць немалыя штрафы, не бываючы ў судзе. Такім чынам, верагодна, дзяржава ў асобе суда хоча палепшыць сваё матэрыяльнае становішча, накладваючы вялікія штрафы, але пры гэтым не праводзячы судовага разбіральніцтва, без  прысутнасці грамадзян, не паведамляючы ім пра судовае паседжанне.

Лідзія Шасцюк напісала скаргу пракурору Брэсцкага раёна, дзе просіць апратэставаць пастанову суда.

 “Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства