viasna on patreon

“Сябрам усё, ворагам -- закон”

2011 2011-05-23T10:32:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/nasha-niva-080710-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігорцы пачалі атрымліваць стандартныя адпіскі з Міністэрства інфармацыі на свае лісты з патрабаваннямі аб тэрміновым адкліканні іску супраць “Наша Нівы” і “Народнай Волі”.
У сваім адказе першы намеснік Міністра Л. С. Ананіч сцвярджае, што “у адпаведансці з артыкулам 51 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб сродках масавай інфармацыі” Міністэрства інфарацыі мае права прад’яўляць у суд іск аб спыненні выпуску сродку масавай інфармацыі ў выпадку вынясення юрыдычнай асобе, на якую ўскладзены функцыі рэдакцыі сродку масавай інфармацыі, на працыягу года двух і больш пісьмовых папярэджанняў”.
Аляксей Валабуеў, адзін з аўтара звароту, не пагаджаецца з чыноўніцай:
- Сваім жыццёвым крэда “Сябрам усё, ворагам -- закон” Лілія Ананіч добра вядома многім салігорцам шчэ з 2009 году, калі праз яе непасрэдны ўдзел не атрымалася зарэгістраваць незалежнае выданне “Салігорск Плюс”. Але ж у дадзеным выпадку больш абурае прававая некампетэнтнасць чыноўнікаў такога ўзроўню. У лісце я ніводнага слова не напісаў аб парушэнні Міністэрствам інфармацыі Закона “Аб сродках масавай інфармацыі”, але ж патрабаваў абароны майго права на атрыманне інфармацыі з боку адпаведнага ведамаства. А тут ведамства мала таго, што адказвае не па сутнасці пытання, дык яно шчэ і само прад’яўляе свае правы! Абсурд.
Яшчэ адзін падпісант пад зваротам да Міністра інфармацыі Уладзімір Шыла, атрымаўшы аналагічны адказ, вырашыў зрабіць тэлефонны званок у міністэрства:
- Ведаеце, я папрасіў знайсці спадарыную Ананіч, напрыклад, у курылцы па абедзе і перадаць ёй простую ісціну - у краіне дзе няма свабоды, не бывае і каўбасы. Мне не адразу адказалі. Прыйшлося запытацца, ці даўно работнікі Мінінфарму былі ў крамах. І тут я адчуў глыбокае паразуменне. Паабяцалі перадаць.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства