viasna on patreon

У Баранавічах адбыўся першы за апошнія 5 гадоў сход прадпрымальнікаў

2011 2011-05-23T10:46:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/baranavichy-shod-ip.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Першы за апошнія 5 гадоў сход прадпрымальнікаў горада адбыўся 19 мая ў Баранавічах

Першы за апошнія 5 гадоў сход прадпрымальнікаў горада адбыўся 19 мая ў Баранавічах

Першы за апошнія 5 гадоў сход прадпрымальнікаў горада адбыўся 19 мая на цэнтральным кірмашы (вуліца Чарнышэўскага, 11). На ім прысутнічала каля 150 чалавек, у тым ліку былі запрошаны прадстаўнікі мясцовай улады. Прадпрымальнікі прасілі іх патлумачыць фінансавую сітуацыю ў краіне, а таксама патрабавалі вызваліць іх ад аплаты арэнды на час вымушанага адпачынку, які чакаецца ў чэрвені. Спачатку перад прысутнымі выступіў намеснік старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Ігар Стасевіч, а затым фінансавую сітуацыю ў краіне патлумачыў дырэктар Баранаіцкай філіі “Беларусбанка” Андрэй Навіцкі. Аднак хутка прадпрымальнікі сталі разыходзіцца, выказваючы сваё незадавальненне вынікамі сходу.

Адзін з ініцыятараў сходу Мікалай Чарнавус адзначыў, што паколькі мясцовыя ўлады не могуць вырашыць іх пытанні, то іпэшнікі хутка пачнуць збіраць подпісы пад зваротам да прэзідэнта. Гэта яны пачнуць рабіць таму, што фінансавая сітуацыя ў краіне пагаршаецца і каля 20% прадпрымальнікаў могуць спыніць сваю дзейнасць ужо ў чэрвені.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства