viasna on patreon

Салігорскія блогеры супраць блакіроўкі сайтаў

2011 2011-05-23T11:09:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/cenzura_u_internet.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігорцы Павел Батуеў і Аляксей Валабуеў выклалі ў сваіх блогах звароты да аператара мабільнай сувязі і пастаўшчыка паслугаў перадачы дадзеных ЗАТ “БеСТ”, вядомага  пад гандлёвай маркай life:).
Незадаволенасць блогераў была выклікана немагчымасцю патрапіць на папулярныя у Беларусі незалежныя сайты http://charter97.org і http://prokopovi.ch карыстаючыся адпаведнымі паслугамі кампаніі. “Разам з тым гэтыя старонкі можна наведаць праз proxy-серверы і ананімайзеры,” -  сцвярджаецца з звароце.
Блогеры  апелююць да гарантаванага артыкулам 34 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь права на атрыманне інфармацыі і патрабуюць у тэрміновым парадку прадставіць доступ да вышэйадзначаных інтэрнэт-рэсурсаў.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства