viasna on patreon

Суддзя па справе Статкевіча і Уса працягвае хварэць

2011 2011-05-23T11:48:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Калі здолее выйсці на працу і зачытаць прысуд Мікалаю Статкевічу, Дзмітрыю Усу ды іншым удзельнікам Плошчы суддзя Людміла Грачова, у судзе Ленінскага раёна Мінска не ведаюць. Пра гэта Еўрарадыё заявіла сакратарка хворай суддзі.

Сакратарка: “Нават прыблізна не магу вам сказаць, шчыра кажу. Можаце тэлефанаваць хоць кожны дзень і пытацца, ці выйшла яна, я не супраць. Але я не магу сказаць, калі яна выйдзе — я не ведаю проста. Нават прыблізна не магу сказаць”.

Пры гэтым сакратарка заявіла, што верагоднасць змены суддзі з-за хваробы Людмілы Грачовай мінімальная.

Нагадаем, што вынясенне прысуду па справе Мікалая Статкевіча, Дзмітрыя Уса, Андрэя Пазняка, Аляксандра Класкоўскага, Аляксандра Квяткевіча, Арцёма Грыбкова і Зміцера Буланава было прызначана на 20 траўня. Але з-за раптоўнай хваробы суддзі, пра якую стала вядома літаральна за поўгадзіны да прызначанага судовага пасяджэння, абвяшчэнне прысуда перанесена на нявызначаны тэрмін.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства