viasna on patreon

Актывістка БХД застаецца на прафілактычным уліку КДБ

2011 2011-05-23T14:04:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/shambalava.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Магілёўскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу актывісткі аргкамітэта партыі “Беларуская Хрысціянская дэмакратыя” Таццяны Шамбалавай на рашэнне суда Ленінскага раёна Магілёва па скарзе на дзеянні ўпраўлення КДБ па Магілёўскай вобласці  і прызнаў правамоцнасць пастаноўкі яе на ўлік у КДБ.  Старшынствавала на судзе суддзя Святлана Стальмахова.

Актывістка БХД дамагалася адмены рашэння суда Ленінскага раёна Магілёва без перадачы справы на новы разгляд, адмены пастаноўкі на прафілактычны ўлік і вынесенае ёй афіцыйнае папярэджанне УКДБ па Магілёўскай вобласці. Таксама Таццяна Шамбалава намагалася прызнання  незаконным правядзенне з ёй прафілактычнай размовы і пастаноўку ва ўстаноўленым парадку пытання аб прызнанні артыкула 193.1 “Незаконныя арганізацыя дзейнасці грамадскага аб’яднання, рэлігійнай арганізацыі, альбо фонда, альбо ўдзел у іх дзейнасці” Крымінальнага кодэкса неканстытуцыйным.  

У судзе прадстаўніком Таццяны Шамбалавай выступаў праваабронца Барыс Бухель.

“На жаль, цуда не адбылося, - гаворыць праваабаронца, - абласны суд адмовіў у нашай скарзе. Дзеянні аб вынясенні папярэджання і пастаноўцы на ўлік могуць рабіць дзяржорганы толькі ў межах сваёй кампетэнцыі. У дадзеным выпадку КДБ выйшла за межы сваіх паўнамоцтваў. Па дадзеных артыкулах выносіць афіцыйныя папярэджанні і ставіць на прафілактычны ўлік могуць толькі міліцыя і пракуратура. Сваім адказам суд адкрывае дарогу да 1937 года”.

Нагадаем, што афіцыйнае папярэджанне Таццяна Шамбалава атрымала ад КДБ за удзел у “Плошчы”, а таксама за сяброўства ў незарэгістраванай партыі.

“Правааабрончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства