БХД заклікае падтрымаць Тацьцяну Шамбалаву
https://spring96.org./be/news/43521
2011
2011-05-23T10:05:00+0300
2011-05-23T10:05:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Аргкамітэт па стварэньні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" заклікае ў панядзелак, 23 траўня, прыйсьці Магілёўскі абласны суд, каб падтрымаць магілёўскую каардынатарку БХД Тацьцяну Шамбалаву.
У гэты дзень у судзе адбудзецца паседжаньне абласнога суду па разглядзе касацыйнай скаргі Тацьцяны Шамбалавай на рашэньне Ленінскага суду гораду Магілёва ад 5 красавіка ў справе скаргі на дзеяньні супрацоўнікаў Упраўленьня КДБ па Магілёўскай вобласьці:
- на пастаноўку на прафіляктычны ўлік за дзейнасьць у складзе незарэгістраванай палітычнай партыі БХД і ўдзел 19 сьнежня 2010г. ў несанкцыянаваным мерапрыемстве "Плошча",
- правядзеньне прафіляктычнай гутаркі,
- вынясеньне "афіцыйнага папярэджаньня пра недапушчальнасьць супрацьпраўных паводзінаў".
Паседжаньне мае распачацца а 10:00, але паколькі ўсе скаргі разглядаюцца там ў парадку чаргі, невядома, калі канкрэтна суд будзе разглядаць скаргу Тацьцяну Шамбалавай. Будынак суду знаходзіцца па адрасе г. Магілёў, вул.Першамайская, 85.