viasna on patreon

У Барысаве з'явіліся графіці пра забастоўку

2011 2011-05-23T14:28:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/barysau-grafici.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На днях у Барысаве, дзе, як і ў іншых гарадах краіны, людзі занятыя купляй-продажам валюты, а таксама масавай скупкай прадуктаў харчавання, на сценах будынкаў з’явіліся надпісы «Бастуем».

Пакуль ні на адным з буйных прадпрыемстваў горада пра забастоўку не ідзе і гаворкі. На скарачэнне працоўнага тыдня таксама пакуль ні адна барысаўская арганізацыя не пайшла. А філіял "Барымак" УП "Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў" у сувязі з павышаным попытам на макаронныя вырабы і зусім перайшоў на працу ў чатырохзменным рэжыме.

Тым не менш, улічваючы апошнія тэндэнцыі эканамічнай сітуацыі ў Беларусі, цалкам можна выказаць здагадку, што людзі вымушаныя будуць баставаць. Невядомыя графітысты, мабыць, рыхтуюць барысаўчан да падобнага развіцця падзей.

«Праваабарончая хроніка»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства