viasna on patreon

Ірына Халіп 25 траўня падасць касацыйную скаргу на прысуд

2011 2011-05-23T15:13:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Зараз журналістка знаходзіцца пад падпіскай пра нявыезд.

Нагадаем, 16 траўня Ірына Халіп была асуджаная на два гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай пакарання на два гады. 

Журналістка паведаміла агенцтву БелаПАН, што надалей збіраецца працягваць супрацоўніцтва з расійскай "Новой газетой". Галоўны рэдактар выдання Дзмітры Муратаў, па словах Халіп, успрыняў арышт і прысуд Халіп як асабістую абразу сабе. Таму ён намераны так пабудаваць супрацу з журналісткай, каб не ствараць праблем ёй і яе сыну Даніку. 

Яна таксама паведаміла, што ў пятніцу, 20 траўня, сустрэлася з Андрэем Саннікавым. Сустрэча працягвалася гадзіну. Па словах Халіп, яе муж выглядаў добра, на здароўе не скардзіўся.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства