viasna on patreon

«Маладыя дэмакраты» выйшлі да амбасады Сірыі

2011 2011-05-24T12:22:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

23 мая актывісты маладзёжнага крыла АГП  "Маладыя дэмакраты" правялі пікет салідарнасці з народам Сірыі. Акцыя адбылася каля амбасады Сірыі ў Мінску, прайшла спакойна і без затрыманняў.

Удзельнікі (каля 10 чалавек) трымалі плакаты "Свабоду Сірыі!" , "За нашу і вашу свабоду".

"Мы прыйшлі сюды, каб выказаць салідарнасць з народам Сірыі, які зараз гэтак жа як і мы змагаецца за свабоду. Вельмі падобна і нават нашмат больш пакутуе, - распавёў сайту ucpb.org сябра АГП і актывіст "Маладых дэмакратаў" Уладзь Сяргееў. - Таксама мы хацелі паказаць, што хвалюемся за тое, каб такія падзеі не пачаліся ў Беларусі".  


Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства