Апублікаваныя імёны 13 чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС
Іх пералік з'явіўся 24 траўня на сайце афіцыйнага бюлетэня ЕС.
Папярэдні спіс са 175 чалавек дапоўнены прозвішчамі пераважна суддзяў і пракурораў, якія ўдзельнічалі ў судовых працэсах над удзельнікамі акцыі пратэсту 19 снежня.
У дадатковы спіс уключаны:
Уладзіслаў Шыкароў — суддзя Чыгуначнага раёна Віцебска;
Наталля Меркуль — дырэктар Талькаўскай сярэдняй школы (за звальненне па палітычных матывах настаўніцы гісторыі вышэйшай катэгорыі Наталлі Іллініч);
Святлана Акуліч — суддзя Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці (за адхіленне пазову Іллініч пра аднаўленне на працы);
Наталля Пыкіна — суддзя Партызанскага раёна Мінску (працэс Мікіты Ліхавіда);
Сяргей Мазоўка — пракурор (працэс Змітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава);
Дзмітры Аляксандраў — суддзя Вышэйшага эканамічнага суда (працэс па пазове "Аўтарадыё");
Валеры Вакульчык — начальнік Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта;
Наталля Чацвярткова — суддзя Партызанскага раёна Мінску (працэс Андрэя Саннікава, Іллі Васілевіча, Фёдара Мірзаянава, Алега Гнедчыка і Уладзіміра Яроменка);
Ала Булаш — суддзя Кастрычніцкага раёна Мінску (працэс Паўла Вінаградава, Змітра Дразда, Алеся Кіркевіча, Андрэя Пратасені і Уладзіміра Хамічэнкі);
Аляксандр Бароўскі — дзяржаўны абвінаваўца суда Кастрычніцкага раёна Мінску (працэс Паўла Вінаградава, Змітра Дразда, Алеся Кіркевіча, Андрэя Пратасені і Уладзіміра Хамічэнкі);
Дзмітры Сіманоўскі — дзяржаўны абвінаваўца суда Першамайскага раёна Мінску (працэс над Змітром Бандарэнкам);
Жанна Брысіна — суддзя Заводскага раёна Мінску (працэс Ірыны Халіп, Сяргея Марцалева і Паўла Севярынца);
Сяргей Жукоўскі — дзяржабвінаваўца суда Заводскага раёна Менска (працэс Ірыны Халіп, Сяргея Марцалева і Паўла Севярынца).