«Тэксты Пачобута не ўтрымліваюць абразаў на адрас згаданых у іх публічных асобаў... »
https://spring96.org./be/news/43551
2011
2011-05-24T15:59:11+0300
2011-05-24T15:59:11+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Камісія па этыцы ГА «БАЖ» прааналізавала некалькі публікацый, якія сталі падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы супраць гродзенскага журналіста Андрэя Пачобута.
Эксперты засяродзіліся на тэкстах, напісаных журналістам па-руску і па-беларуску. «Мы аналізавалі толькі тыя публікацыі, якія можам кампетэнтна ацаніць, заходзячы з ведання мовы», — патлумачыў старшыня Камісіі Анатоль Гуляеў.
БАЖ прыводзіць тэкст цалкам.