viasna on patreon

Дзмітрыю Бандарэнку патрабуецца аперацыя

2011 2011-05-24T16:14:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Даверанай асобе былога кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Дзмітрыю Бандарэнку, прыгаворанаму да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, неабходна аперацыя, паведаміла жонка Дзмітрыя Вольга Бандарэнка.

Паводле яе слоў, у следчым ізалятары МУС, дзе ўтрымліваецца Дзмітрый Бандарэнка, яго агледзеў урач-неўролаг. "Дзмітрый у лісце мне напісаў, што урач пацвердзіў — яму патрэбна аперацыя. У яго чатыры грыжы дыскаў пазваночніка, ушчэмленыя тры спіннамазгавыя нервы.

Патрэбна аперацыя, інакш ён можа стаць нерухомым.

У Дзімы літаральна вісіць ступня, і ўсё можа скончыцца інваліднай каляскай", — паведаміла Вольга Бандарэнка.

Магчыма, у сувязі з заключэннем спецыяліста Дзмітрыя Бандарэнку могуць перавесці ў турэмную бальніцу, сказала яна. Акрамя таго, гэта можа паўплываць на канчатковы тэрмін зняволення, бо цяпер у Мінскім гарадскім судзе знаходзіцца касацыйная скарга на прыгавор палітыку.

"Калі будзе разгледжана касацыйная скарга — невядома. Дзмітрый, па становішчы спраў на пятніцу, 20 мая, яшчэ нават не атрымаў пратаколы судовага пасяджэння і не пачаў з імі знаёміцца", — адзначыла Вольга Бандарэнка.

***

27 красавіка Дзмітрый Бандарэнка, каардынатар грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь", давераная асоба экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі на выбарах-2010 Андрэя Саннікава, быў прыгавораны да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Такое рашэнне прыняла суддзя суда Першамайскага раёна Мінска Таццяна Равінская.

Бандарэнка прызнаны вінаватым паводле часткі 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса — у арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюцьх грамадскі парадак, або актыўным удзеле ў іх.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства