Лёс Паўла Севярынца вырашыцца цягам месяца
https://spring96.org./be/news/43569
2011
2011-05-25T12:41:44+0300
2011-05-25T12:41:44+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Як паведаміў “Народнай Волі” сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Павел Севярынец, заўтра будзе пададзена касацыйная скарга на рашэнне Заводскага суда Мінска, згодна з якім ён асуджаны на тры гады абмежавання волі ў калоніі-пасяленні.
Нагадаем, Севярынца прызналі вінаватым у арганізацыі і ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
“Пакуль невядома, дзе канкрэтна я буду адбываць гэтае пакаранне”, -- сказаў Павел Севярынец. Гэта высветліцца пасля таго, як будзе разгледжана касацыйная скарга. Тэрмін яе разгляду – месяц. Калі прыгавор суда застанецца ў сіле, то тады і будзе вырашана, куды мяне накіроўваць. Хаця, тэарэтычна магчыма, што прысуд будзе адменены…”