viasna on patreon

Ірына Халіп апратэставала прысуд суда

2011 2011-05-25T13:51:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Журналістка Ірына Халіп, жонка кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава, падала ў Мінскі гарадскі суд касацыйную скаргу на прысуд, вынесены ёй судом Заводскага раёна Мінска.

Як паведаміла Халіп, скаргу яна падала 24 мая. «Гэта так званая папярэдняя скарга, — адзначыў журналістка. — Справа ў тым, што мы з адвакатам яшчэ не атрымалі пратакол судовага паседжання, хаця ён павінен быць прадстаўлены на працягу пяці дзён, а ўжо ідзе дзявяты. Мы не ведаем, што ўключана ў гэты пратакол, ці ёсць там нашы пярэчанні, аргументы пра незаконнасць прысуду і гэтак далей».

Пасля азнаямлення з пратаколам судовага пасяджэння ў Мінгарсуд будзе прадастаўлена больш аргументаваная скарга, сказала Халіп.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства