З Андрэем Саннікавым у турме сустрэлася маці
https://spring96.org./be/news/43571
2011
2011-05-25T13:56:41+0300
2011-05-25T13:56:41+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Ала Саннікава сустрэлася з сынам у следчым ізалятары МУС №1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску.
Як паведамляе БелаПАН, стан здароўя ў Андрэя Саннікава стабілізаваўся, у СІЗА МУС ён пачуваецца лепш, чым у СІЗА КДБ. Па словах маці, палітыка павінны былі перавесці ў следчы ізалятар у Жодзіна, але пакуль яго пакінулі ў Мінску.
Тым не менш, экс-кандыдат у прэзідэнты не атрымлівае выпісаных газетаў, як не атрымліваў і ў следчым ізалятары КДБ. Праўда, у камеры ёсць тэлевізар.
Па словах маці, Саннікаў ад разгляду касацыйнай скаргі на свой прысуд "нічога добрага не чакае". Нагадаем, што палітыка асудзілі на 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за акцыю 19 снежня 2010 года.