viasna on patreon

Праверкі ў школах Глыбоччыны: ад ведання гімна Беларусі да асабістай маёмасці настаўнікаў

2011 2011-05-25T20:58:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/nastaunik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“Сёння наш класны кіраўнік паведаміў, што ў школу прыедзе прэзідэнцкая праверка. Трэба быць у афіцыйным стылі адзення, а таксама вывучыць гімн Беларусі і нашых галоўных палітычных асобаў”, -- распавядае  вучань. А ў настаўнікаў правяралі нават сумкі і нататнікі.

Праверкі ў школах Віцебскай вобласці праводзяцца пасля выбуху ў мінскім метро: спачатку праверылі СШ №35, дзе вучыліся двое хлопцаў, абвінавачаных ва ўчыненні тэракту, а потым камісіі паехалі па ўсім рэгіёне.

Віцебская СШ №35 атрымала шэраг заўваг па няякасным правядзенні ідэалагічнай і выхаваўчай працы. Таму вучняў вобласці адмыслова рыхтуюць да такіх праверак.

“Сёння наш класны кіраўнік паведаміў, што ў школу прыедзе прэзідэнцкая праверка. Трэба быць у афіцыйным стылі адзення, а таксама вывучыць гімн Беларусі і нашых галоўных палітычных асобаў (Макей, Румас, Мясніковіч, Андрэйчанка і інш). Вядома ж, папярэдзілі, што калі зададуць пытанне накшталт “Ці хочаце вы, напрыклад, у Амерыку?" трэба адказаць "канструктыўна", а калі насамрэч хочаш, то лепш прамаўчаць. Альбо сказаць завуалявана : “Ну, калі пасля  вучобы мяне адправяць у тую краіну здабываць вопыт …” і так далей”, -- піша на рэгіянальным незалежным сайце www.westki.info вучань адной з глыбоцкіх школ.

А вось што распавядаюць бацькі вучняў з вёскі Дзеркаўшчына Глыбоцкага раёну:

“Спачатку школьнікаў выгналі ў двор на ўроку фізкультуры, каб тэрмінова рабіць “альпійскую горку”. А потым, калі камісія ўжо прыехала, дык правяралі сталы настаўніц, і нават іх сумкі ды нататнікі. Няўжо шукалі там бомбу? А яшчэ што абурыла: дзеці нашы носяць у школе зменны абутак, а пакінуць яго няма дзе – дык раней пакідалі проста ў класе, каб не цягаць з сабой. А цяпер адміністрыцыя заявіла, што ў качагарцы ўсё спаляць, бо няможна трымаць у школе ніякія пакеты – раптам дзеці схаваюць туды выбухоўку!”

Настаўнікі розных школ абменьваюцца досведам – што ў якой школе шукалі, ці знайшлі, і якія цяпер будуць наступствы.

“Гэта такое прыніжэнне, што не перадаць словамі! Якая можа быць павага да нас з боку вучняў, калі яны бачаць, што нейкія “правяральшчыкі” рыюцца ў нашых асабістых рэчах, у сталах, у шафах з кнігамі ды сшыткамі! Нібыта мы свядома гадуем злачынцаў і “падрыўнікоў” – так нас правяраюць, такі да нас недавер,” – кажа настаўніца з Глыбоччыны.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства