viasna on patreon

Салігорскія чыноўнікі правакуюць несанкцыянаваныя акцыі

2011 2011-05-26T11:50:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/uladzimir_shyla.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Шыла

Уладзімір Шыла

25 траўня ў Салігорску адбылася сустрэча прадстаўніка дэмакратычнай супольнасці гораду Уладзіміра Шылы (на фота) з кіраўніком мясцовага райвыканкаму Аляксандрам Рымашэўскім. Прычынай для візіту стаў шэраг беспадстаўных забаронаў на правядзенне пікетаў у горадзе.
Па словах Уладзіміра, на сустрэчы таксама прысутнічалі афіцыйныя журналісты мясцовага тэлеканала, якія ажыццяўлялі відэаздымкі:
- Тыдзень таму я запісаўся на прыём да старшыні выканкаму, каб абмеркаваць абсурдныя забароны на правядзенне пікетаў у горадзе. Шчыра кажучы, здзівіўся прысутнасці ў кабінеце дзяржаўных журналістаў. Было адчуванне, што гэта я кіраўнік выканкаму, а спадар Рымашэўскі прыйшоў да мяне на прыём і прыцягнуў з сабою тэлевізійнікаў.
Падчас размовы цуду не адбылося. Кіраўнік раёну настойваў на законнасці адмоваў у правядзенні масавых мерапрыемстваў і нават паабяцаў, што і наступныя пікеты будуць забаронены ў адпаведнасці з “еўрапейскімі стандартамі”. Спробы давесці алагічнасць дзеянняў выканкамаўскага кіраўніцтва, якое сваімі крокамі правакуе несанкцыянаваныя акцыі пратэсту, разбіваліся аб  чыновамоўны мур.
- Я перадаў кіраўніку раёна заяўку на новы пікет і папярэдзіў, што чарговая адмова дакладна справакуе несанкцыянаваную акцыю. Але ж адбудзецца яна ўжо не за горадам на стадыёне “Будаўнік”, а на цэнтральнай плошчы гораду і пракантраляваць сітуацыю ў чыноўнікаў ужо не будзе магчымасцяў, - паведаміў Уладзімір Шыла пасля сустрэчы.
Старшыня выканкаму прыгразіў актывісту санкцыямі з боку “адпаведных органаў”, на што атрымаў заўвагу аб слабасці “адпаведных органаў” перад тварам “вулічнай дэмакратыі”.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства