viasna on patreon

Гродзенскі абласны суд адхіліў скаргу Мікалая Уласевіча

2011 2011-05-26T15:04:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ulasevichmikola.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадска-палітычны актывіст Мікалай Уласевіч

Грамадска-палітычны актывіст Мікалай Уласевіч

25 траўня Гродзенскі абласны суд адхіліў скаргу грамадска-палітычнага актывіста з Варнянаў Мікалая Уласевіча. Уласевіч намагаўся абскардзіць рашэнне Астравецкага раённага суду, які па-сутнасці адмовіў яму ў разглядзе скаргі на рашэнне Астравецкага райвыканкаму. Нагадаем, што “вертыкальныя” чыноўнікі ў красавіку бягучага году адмовілі актывісту ў правядзенні інфармацыйнага пікету пад назвай “Чарнобыль-Фукусіма-Астравец: ці нам гэта трэба?”. Астравецкі раённы суд адмовіўся разглядаць скаргу на той падставе, што падаўца заяўкі не заплаціў у вызначаны тэрмін дзяржаўную пошліну. Мікалай Уласевіч сцвярджае, што гэтую пошліну ён мусіў заплаціць да 26-га красавіка і зрабіў гэта менавіта 26-га красавіка. Уласевіч даводзіць, што на аплату пошліны яму далі толькі 4 дні, тры з якіх прыпалі якраз на выходныя.

Калегія Гродзенскага абласнога суду адразу заняла бок Астравецкага раённага суду. Увесь разгляд скаргі доўжыўся каля 7 хвілінаў і скончыўся прадказальным адхіленнем скаргі актывіста. Мікалай Уласевіч лічыць, што ягоныя канстытуцыйныя правы на судовую абарону былі парушаны, а рашэнне Астравецкіх гарвыканкаму і суду былі цалком палітычныя.

Грамадскія абаронцы і журналісты, якія прысутнічалі на разглядзе скаргі, таксама лічаць, што абласны суд выявіў карпаратыўную псеўдасалідарнасць, а грамадзян астравецкага рэгіёну пазбаўляюць права выказацца па важнейшым грамадскім пытанні – мэтазгоднасці пабудовы каля Варнянаў атамнай электрастанцыі.  

 

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства